Басфор - праліў, што злучае Эўропу і Азію

Басфор - праліў, што злучае Эўропу і Азію

Як Ісцікляль на сушы, так і велічэзны праліў Басфор становіцца тым стрыжням, вакол якога нанізваецца ланцужок кожнай нашай паездкі ў Стамбул. Ці то пешшу па яго ўзбярэжжы, ці на аўто па бясконцым ды ўзнятым у вышыню над вадой мастом, ці на нясьпешным паромчыку, што раз-пораз прыстаюць да кожнай зь дзесяткаў прыстаняў зь эўрапейскага ці азіяцкага боку - у любым выпадку ўражвае няспынны рух і вірлівае жыцьцё гэтай пульсуючай артэрыі гораду.

По-турэцку ён называецца Boğaziçi (вым. «Боазычы») — «ўнутраная праліва». Грэкі называлі яго Фракійскім Басфорам — у адрозьненьне ад Кімэрыйскага Басфора, як яны называлі Керчанскі праліў. Само слова «Басфор» паходзіць зь старажытнагрэцкага і азначае «бычыны брод» — паводле легенды пра Іо, каханку Зэўса, якую ён ператварыў у карову, і яна пераплыла гэты праліў, уцякаючы ад помсты Геры.

32 кіламэтры даўжыні і ад 730 да 3300 мэтраў у шырыню, у глыбіню праліў сягае да 120 мэтраў. Тут заўсёды б'юцца два цячэньні: паверхневае ідзе з поўначы на поўдзень, а магутнае падводнае — у зваротным кірунку.

Пачатак: правобраз мітаў аб сусьветным патопе?

У канцы 1990-х геолягі Уільям Раян і Уолтэр Піцман выдвінулі гіпатэзу: каля 7600 гадоў таму Чорнае мора было прэснаводным возерам, ізаляваным ад
Міжземнага мора зямной перамычкай на месцы сёньняшняга праліву. Калі перамычка парвалася, солены паток хлынуў ва ўнутраную катлавіну.¹

Паводле іх разьлікаў, кожны дзень пераліваліся 50 км³ вады, а сам Басфор
«грымеў» на поўную магутнасьць не менш за 300 дзён — патоп накрыў 100 000 км² сушы. Некаторыя дасьледчыкі бачаць у гэтай падзеі першааснову ўсіх легендаў пра Сусьветны патоп, у тым ліку біблійнага. Гіпатэза застаецца дыскусійнай, але яна дае зразумець, як фундамэнтальна гэтае вузкае месца фармавала чалавечую гісторыю.

Праз Басфор праплываў Ясон з Арганаўтамі — у пошуках Залатога руна. Грэкі называлі паўночны ўваход у праліў «Сімплегадамі» — «сутыкальнымі скаламі»: хутчэй за ўсё, гэта адлюстравальне рэальных небясьпечных вірлявых цячэньняў, якія рабілі праход на вёсельных судах сапраўды жудасным выпрабаваньнем.

Вось чалавецтва

Грэкі, пэрсы, рымляне выкарыстоўвалі Басфор як гандлёвы шлях паміж Чорным морам і Міжземным. Для Візантыйскай імпэрыі кантроль над пралівам азначаў кантроль над гандлем паміж Эўропай і Азіяй — і магчымасьць збіраць мытню, якая фінансавала імпэрскую раскошу. На працягу больш за тысячу гадоў Канстантынопаль трымаў гэты ключ і вытрымліваў аблогі арабаў, балгараў, русінаў, крыжакоў.²

У 1453 годзе Султан Мехмед ІІ узяў горад, перакінуўшы свой флот праз праліў. Горад атрымаў новае імя — Стамбул — і яшчэ на пяць стагодзьдзяў стаў сталіцай імпэрыі, якая трымала ў руках гэты стратэгічны вузел.

Дзень сёньняшні

У праліве жыве 33к+ марскіх відаў, у тым ліку дэльфіны і марскія чарапахі. У 2020 годзе, калі з-за пандэміі рэзка скарацілася судаходства, дэльфіны вярнуліся да берагоў Стамбулу.

Каля 50 000 караблёў праходзяць праз Басфор штогод — гэта адна з самых інтэнсіўных судаходных трасаў у сьвеце.3 Рух тут ня спыняецца ніколі: танкеры, кантэйнеравозы, баржы ды паромы, што шчыруюць паміж эўрапейскім і азіяцкім берагамі кожныя некалькі хвілін.

З 1989 году штогод адбываецца заплыў праз Басфор — 6,5 км з Азіі ў Эўропу. Сёньня ў ім удзельнічаюць каля 2800 чалавек з амаль 80 краінаў, а сам забег транслюецца на турэцкім нацыянальным тэлебачаньні. Рэкорд трасы — 39 хвілін 14 сэкундаў. Дзеля гэтага на адзін дзень спыняецца ўвесь судаходны рух на адным з самых загружаных водных шляхоў сьвету.4

Па берагах — 15-мільённы Стамбул. Калі стаіш на верхняй палубе і глядзіш, як адзін бераг зьмяняецца другім — адчуваньне, мабыць, самае канцэнтраванае, якое можа даць гэты горад.

Замест эпілёгу

Падарожнічайце, абавязкова выбірайцеся туды, дзе змыкаецца гарызонт. Бо там столькі не адчутага, ня ўбачанага і не пражытага. Колькі б не было адведзена нам часу, мы сапраўды жывыя, пакуль знаходзімся ў руху. І гэта галоўны прынцып існаваньня ўсяго жывога.

Да наступнай сустрэчы 😄 пакідайце каментары, рэгіструйцеся (падабайкі пакуль не прыкруціў да гэтай плятформы, гэта пазьней)

Крыніцы

1. Ryan, W. & Pitman, W. — гіпатэза патопу Чорнага мора (1997):
https://en.wikipedia.org/wiki/Black_Sea_deluge_hypothesis
2. Басфор у гісторыі Візантыі і Асманскай імпэрыі — агляд:
https://geopol.uk/chokepoints/bosphorus/
3. Судаходная статыстыка і геаграфія праліву:
https://www.worldatlas.com/straits/bosporus-strait.html
4.The 2024 Bosphorus Cross-Continental Swim Serpentineswimmingclub